творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-усё-зіма-заснежыла
Станіслаў Шушкевіч — Усё зіма заснежыла
Белымі сняжынкамі
ўся дарожка ўсеяна.
Была ў полі рэчанька,
ды не стала. Дзе яна?
Была ў полі елачка,
пышная, зялёная,
а яе мяцеліца
замяла шалёная.
Азярцо празрыстае
за сялом свяцілася,
посцілка бялюткая
на яго звалілася.
Усё зіма заснежыла:
брамы і штыкеты,
кожны куст і дрэвы
ў белае адзеты.
Ранкам нашу сцежку,
што да школы сцелецца,
мы ізноў пратопчам.
Не мяці, мяцеліца!..
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-усё-зіма-заснежыла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin