творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-страшны-дзед
Станіслаў Шушкевіч — Страшны дзед
Пэўна, дзівіцца сарока,
Бо крычыць на цэлы свет.
Бабу снежную ляпілі,
А тут выйшаў страшны дзед.
Ён стаіць з вялізным кіем.
Нос задраў – таўсты лядзяш.
Снежны дзед, ты глянь ласкава
I варон, сарок не страш!..
1957
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-страшны-дзед.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin