творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-пачапіўся-павук
Станіслаў Шушкевіч — Пачапіўся павук
Пачапіўся павук
За асінавы сук,
Павуцінку снуе
Ды наcупіўся, злуе:
– Вось я з гэтага матка
Мухам хустку буду ткаць,
І кашулькі, і сукенкі, –
Няхай носяць, як паненкі!
Уцякаюць гуртам мухі,
Павука не хочуць слухаць,
Узняліся, паляцелі,
Ажно крылцы затрымцелі.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пачапіўся-павук.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin