творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-павучок-мухаед
Станіслаў Шушкевіч — Павучок-мухаед
Павучок-мухаед
Злавіў муху на абед.
Просіць муха павука,
Ненажэру-крыжака:
– Адпусці, не вяжы,
Дай на свеце пажыць!
Ой, не рві ты, павук,
Маіх тоненькіх рук.
Не цягні за касу,
Не губі маю красу.
I не рэж, не катуй,
Весялушку пашкадуй.
Дзі-дзі-дзі! Дзі-дзі-дзі!
Ад мяне ты адыдзі.
Точыць нож павук,
Аж сагнуўся ў крук.
Муха скокнула –-
Вязка лопнула,
Аглянуўся мухаед –
Паляцеў яго абед.
1957
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-павучок-мухаед.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin