творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-непамыцька-хлопчык-ві
Станіслаў Шушкевіч — Непамыцька – хлопчык Віцька
Гляньце вы на Віцькаў твар.
Пэўна, Віцька камінар?
Брудны, чорны, закарэлы,
Толькі лоб пад шапкай белы.
Гэта наш знаёмы Віцька,
Брудны хлопчык – непамыцька.
Каламаззю-каланіцай
Ён запэцкаў нагавіцы,
А сарочка ў жоўтай гліне,
А на локцях пілавінне.
Стаўце Віцьку пад капеж,
Гразь з яго не адскрабеш,
Хай вада яму абмые
Брудны карак, вушы, шыю.
Дожджык, дожджык, сыпані!
На яго вядром ліні,
Каб адстала, адляцела
Гразь у хлопчыка ад цела.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-непамыцька-хлопчык-ві.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin