Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-мыш-і-казёл

Станіслаў Шушкевіч — Мыш і казёл

Ішла мышка і пытала,
Дзе знайсці мукі і сала.
Паказаў казёл бародкай:
– За высокай загародкай,
Супроць млына, на прыгорку
Жыве коцік на задворку.
Паважае ён гасцей,
Хлебасол і дабрадзей.
Мышка ціха адказала:
– Пэўна, ён не мае сала?..
Потым глянула на горку
I хутчэй шмыгнула ў норку.

1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-мыш-і-казёл.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki