Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-лясная-калыханка

Станіслаў Шушкевіч — Лясная калыханка

На бярозцы пры гасцінцы
Птушаняткі на галінцы.
Ну а ветрык, як знарок,
Хіліць голлейка набок.

Ах ты, ветрыку мой,
Птушаняткам дай спакой!
Люлі-люлі! Люлі-люлі!
Невялікія заснулі.

Лісце, збожжа, кветкі, травы
Кропіць дожджык неласкавы.
Сыпле, сыпле ад паўдня,
Мочыць бедных птушанят.

Ах ты, дожджыку мой,
Птушанятам дай спакой!
Невялікія заснулі.
Люлі-люлі! Люлі-люлі!

І кляночкі, і асіны,
І сасонкі, і яліны,
І рабіна, і дубок –
Зашумеў увесь лясок.

Ах, лясочак ты мой,
Птушанятам дай спакой!
Люлі-люлі! Люлі-люлі!
Невялікія заснулі.

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лясная-калыханка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki