творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-кузня
Станіслаў Шушкевіч — Кузня
Звон ад кузні на ўсю даль –
тут каваль гартуе сталь.
Вылятаюць з горна іскры,
мех кавальскі дыша быстра.
Ці-ку, ці-ку! Ці-ку-так! –
малаточак б’е у такт.
Каля майстра неадлучна
завіхаецца падручны.
Дзінь-бух-ах! Дзінь-бух-ах! –
ходзіць молат у руках.
Малаточак па кавадле
звоніць дружна і заядла.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-кузня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin