творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош
Станіслаў Шушкевіч — Колькі кіпцікаў у кошкі
Я хацела падлічыць,
Колькі кіпцікаў у кошкі.
Мурка рвецца і мурчыць,
Пад сябе хавае ножкі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Пяты кіпцік не відаць.
Нельга Мурку утрымаць,
Я кладу яе на спінку.
Пяты кіпцік не відаць…
Круціць лапкай безупынку.
Раптам чую моцны боль,
Нібы ў рану сыплюць соль.
Я бягу пад умывальнік
Мыць руку і кроў суняць,
Мама выбегла са спальні,
Пачынае дакараць.
Пяць драпіначак відаць…
Раз, два, тры, чатыры, пяць
1957
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin