Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-козачка-свавольніца

Станіслаў Шушкевіч — Козачка-свавольніца

За дзяўчынкай гоніцца
Козачка-свавольніца.
Рожкамі кальнула,
Хвосцікам махнула.
Гайсанула цераз плот
У зялёны агарод.
Пэўна, ёй да густу
Морква і капуста?
Агароднік пужкай
Выгнаў валацужку.
Пыл з-пад ножак курыцца,
Як пабегла вуліцай.
Нібы зайчык, скача,
Гоніць гусак, качак.
– Ах ты, непаслушніца! –
Кажа цётка-птушніца.
Вось табе і «мэ-ка-ка» –
Пухне ў козачкі шчака.

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-козачка-свавольніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki