Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-качанё

Станіслаў Шушкевіч — Качанё

Плавала па лужыне
Качанё нядужае,
Лапкамі дзівоснымі
Шастала, як вёсламі.
А пасля нырнула,
Нібы патанула,
Курку напалохала,
Тая ў крык, завохкала:
– Ой, малое, кволае,
Ты ж амаль што голае.
Там як лёд вадзіца,
Можна прастудзіцца.
Качанё смяецца:
– Гэта ж так здаецца.
Не глядзі ты з горыччу,
Мне тут нават горача.

1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-качанё.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki