творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-зайчык
Станіслаў Шушкевіч — Зайчык
Зайчык вушы прастудзіў,
Закладае вату.
Каля лесу заблудзіў,
Ледзь прыплёўся ў хату.
Рукавічкі пагубляў
І прыбег без шапкі,
Снежкі часта ён шпурляў,
Адубелі лапкі.
Ён казаў, што лёд крышыў,
Прамачыў валёнкі,
Клаў у роцік ледзяшы,
Піў ваду з палонкі.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-зайчык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin