Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-зазімак

Станіслаў Шушкевіч — Зазімак

Ізноў зазімак на двары,
Лядком пакрыта лужына.
Б’е дзяцел дзюбай па кары
І паглядае спуджана.

Ён рад, што дождж не лье цяпер,
Што белая ваколіца,
Наставіў чубік, як каўнер,
Працуе і не томіцца.

Дзятве не ўседзець у двары,
Бо вабіць сцежка слізкая,
I гоняць саначкі з гары,
Аж іскры з грудаў бліскаюць.

Прыйшоў зазімак. Ціха лёг,
Нязваны і няпрошаны.
Над ярам хіліцца быльнёг,
Як пухам запарошаны.

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-зазімак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki