Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-журавы

Станіслаў Шушкевіч — Журавы

Як пачулі журавы
Шум асенні баравы,
Паляцелі на імшары,
Пазбіраліся па пары,
Сталі дружна ў карагод,
Цешаць танцамі народ.
– Гэй, цыбатыя танцоры,
Вам ляцець у вырай скора!
Не таміце лёгкіх ног,
Не тапчыце мох, быльнёг.
Не тапчыце, журавы,
На балоце журавін.

1959

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-журавы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki