Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-гыля-гыля-гусачкі

Станіслаў Шушкевіч — Гыля, гыля, гусачкі...

Пранізае холад навылёт.
Гусі апусціліся на раку, на лёд.
Мерзнуць лапы голыя: – Га-га-га!..
Тупаюць, варушацца як мага.

– Гыля, гыля, гусачкі, у свой кут,
Лапы памарозіце, холад тут!

Гусі супыніліся і стаяць.
Колькі іх! Палічым… Ажно пяць!
Дзесяць у іх крылаў. Гэта так.
Пяць чамусьці лапак. Мала як!..
Дзе, куды схаваліся? Толькі пяць.
Трэба яшчэ гэтулькі. Дзе ж узяць?
Гыля, белапёрыя, у свой кут!
Мерзнуць лапы голыя на марозе тут!

Хтось у рукі пляснуў з усіх сіл.
Дзесяць цяпер лапак, як і крыл.

1958

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гыля-гыля-гусачкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki