Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-гарбуз

Станіслаў Шушкевіч — Гарбуз

– Я расту, расту, расту,
Расцягнуўся на вярсту, –
Так сказаў гарбуз-таўстун.

Усміхнулася фасоля:
– Лепш не лезь, гарбуз, на поле.
Бо жывоцік свой праколеш.

Бачыш, востры частакол,
А за ім глыбокі дол?..
Ой, як страшна там наўкол!

Не паслухаўся пузаты,
Праз цыбулю і салату
Ён палез уверх заўзята,

Ды зваліўся ў баразну,
Крышку высунуў спіну
I ў цішы, цяпле заснуў.

Хоць і спаў, ды рос і рос,
Ён усіх тут перарос,
Не падняць яго на воз.

1970

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гарбуз.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki