Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-берасцяначка

Станіслаў Шушкевіч — Берасцяначка

– Берасцяначка, скажы,
Дзе ты ў лесе любіш жыць?
Ці ў нізіне ля ракі,
Ля чароту, асакі?
Ці ў глухім асінніку?
Ці ў густым крушынніку?
– Там, дзе многа сонейка,
Ў чысценькім сасонніку
Мой узгорачак відаць.
Там люблю я жыць, спяваць.

1957

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-берасцяначка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki