творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-агарод
Станіслаў Шушкевіч — Агарод
Выцірала бабка пот,
Даглядала агарод:
І фасольку-спавітушку,
І пятрушку, і чарнушку,
Рэпу, рэдзьку, буракі.
Мак, салату, агуркі,
І капусту, і укроп,
Часначок, цыбулю, боб,
Гарбузы і памідоры.
У сторой работы – горы!
Працаваць адной – дакука,
Кліча бабка ўнучку, унука –
І палоць, і паліваць,
Прарываць і аграбаць.
Замест працы ўнучка ручкай
Цап за рэпку, цап за бручку…
Пастаяў, як цецярук,
У баку ад бабкі ўнук,
Сеў на градку – не відзён,
Боб і мак латошыць ён
Бабка поле, аграбае,
Ўнук у поле паглядае…
– І памочнікі ж унукі! –
Пацірае бабка рукі.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-агарод.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin