творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-твае-вочы
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Твае вочы
Калісьці глыбока зірнуў табе ў вочы.
Зрабіў гэта добра, ці не?
Твой сонечны позірк – нявінны, дзявочы –
Спалохана ўцёк ад мяне.
Уцёк, а чаму? Маё сэрца гадае,
Гадае даўгія гады.
Твой позірк жыве, дзесьці мне спагадае
I кліча-гукае… Куды?
У тую краіну, дзе мелі спатканьні,
Дзе я захапляўся табой,
Дзе соладка-страшна было ў хваляваньні
I пальцы хрусьцелі мальбой.
Былыя пачуцьці ўвайшлі ў катакомбы.
Мо лепш ня трывожыць сябе?
Тут прывідам, выбухам атамнай бомбы
Твой вобраз паўстаў у журбе.
Зьбянтэжаны позірк – нявінны, дзявочы –
Калісьці уцёк ад мяне…
Навошта-ж цяпер мне далёкія вочы
Прыветна сьмяюцца ўва сьне.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы.1755963867.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin