Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-чалавек

Рыгор Крушына — Чалавек

Чалавек заўсёды чалавек.
Ён з душой прыгожай, ці нягоднік,
На зямлі трывог і небясьпек –
Будаўнік, мастак і вынаходнік.

Хіжым зьверам стаўся-б ён, але
У сабе хавае скарб вялікі:
Свой уласны сьвет, дзе на чале
Гаваркія літары і лікі.

У яго – дабро і зло ў душы.
Ён сябе агнём ці раз дапытваў.
Свой інстынкт зьвярыны прыдушыў
Сілаю праклёнаў і малітваў.

Чалавек ня птушка, ды палёт
У яго вышэйшы, аж да зорак!
Ён бярэ пачуцьці ў пераплёт
Сотняй розных моваў і гаворак.

Чалавек заўсёды чалавек,
У сабе хавае скарб вялікі:
Хараство і свой уласны сьвет,
Гаваркія літары і лікі.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki