творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-тэрцыны
Рыгор Крушына — Тэрцыны
Я п'ю рамонкавы настой
З дамешкаю тваіх усмешак.
Хіба я ў марнасці пустой?
Сны – попел згаслых галавешак?
Няўжо, як той стары Тарас,
Пакінуў родны свой застрэшак
I ўзлез на сонечны Парнас?
Там добры лад, а ёсць заганы…
Цябе згадаю я ці раз.
Я прывітаю дзень чаканы,
Калі спаткаю позірк твой
З усмешкай цёплай, край каханы.
Я п'ю рамонкавы настой.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin