Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-рандо

Рыгор Крушына — Рандо

I сны, і мары – музы чары –
Ствараюць казку дзіўных дзён.
I думак цэлы легіён
Снуецца ў сонечным абшары;
Далёкі спеў ужо чуцён.

Празрысты свеціцца вялён
Праз цёплы подых лёгкай пары…
Прыемны мне прыносяць плён
I сны, і мары.

Мне сніцца дом і пышны клён,
I ўжо няма ніводнай хмары.
Адно цвітуць, цвітуць як лён
I сны, і мары.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-рандо.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki