Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-канцона

Рыгор Крушына — Канцона

Лёгка думкай лунаць у надхмар’і,
Калі радасць душу прыгарне.
Я не мог праспяваць табе арыі,
Звонкі голас не дадзены мне.
Нічога вакальнага ў голасе –
Пустое паціху малолася.

Слова дзесьці ў дарозе ахрыпла,
У бяссіллі дранцвела зусім.
Ты мне прысаку ў сэрца насыпала,
Узнімалася полымя ў ім.
I голас прачулага лірыка
Імкнуўся раскінуцца шырака.

Я хацеў табе шчыра прызнацца,
Што гарэў і балюча кахаў.
Ад пачуццяў аж плечы згінаюцца –
Адчуваў, і пакорна сціхаў.
Змагаўся з маёю натураю…
Зацішша цвіло перад бураю.

Я маўчаў. Але ўпотай канцона
Варушыла трывожна мяне.
Можа сёння, каханнем свянцоная,
Усхвалюе, расчуліць, кране
Цябе, маю зорку праменную,
Да скону нічым незаменную.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-канцона.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki