Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-газэля

Рыгор Крушына — Газэля

Няўсцішна-горача люблю цябе, мой край.
Твой голас з далечы лаўлю ў журбе, мой край.

Даўней не ведаў я, што хараством
Мяне пачнеш ты вабіць да сябе, мой край.

Заклятым злом завязаны залом…
I маё сэрца памятку скубе: мой край!

Згарэла маладосць, згарэў мой дом,
Але я захаваў жывым цябе, мой край.

Паміж чужых не буду чужаком.
Куды я ні зірну – крыніцай б’е мой край.

Хай адгукнецца роднае цішком:
На сціплых васількох і на вярбе – мой край.

I кожнай цвет-галінкай і лістком
Крушына мне прыгадвае ў жальбе мой край.

Яшчэ ў маленстве піў я з малаком
Тваёй пяшчоты мёд. Люблю цябе, мой край.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-газэля.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki