творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-актава
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Актава
Я прыйшоў аздобіць словам яву,
У якой – халодны лістапад.
Узнімаюць песенную справу
Вольны дух, надхненне, творчы лад.
Сіла слова набывае славу
I выходзіць святам на парад.
Гэта не капрыз і не забава…
Радасны сюрпрыз – гучыць актава.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-актава.1755963866.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin