Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-актава

Рыгор Крушына — Актава

Я прыйшоў аздобіць словам яву,
У якой – халодны лістапад.
Узнімаюць песенную справу
Вольны дух, надхненне, творчы лад.

Сіла слова набывае славу
I выходзіць святам на парад.
Гэта не капрыз і не забава…
Радасны сюрпрыз – гучыць актава.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-актава.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki