Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро

Рыгор Барадулін — Робяць гораду нутро

Робяць гораду нутро –
Робяць
МІНСКАЕ МЕТРО.

Хуткія,
Як скразнякі,
Паімчацца цягнікі!

Кіламетры гулкіх сцен
Мае
МЕТРАПАЛІТЭН.

Янка, Генка i Змітро,
Мы хаваемся ў метро.

У метро ўсіх літар пяць.
Пачынаем мы шукаць.

Раз,
Два,
Тры,
Разбяры,
Мы наверсе
Ці ўнутры?

Пад зямлёй бяжыць пячора
Уцякае ў заўтра ўчора.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki