творы:казімір-камейша:казімір-камейша-метрабудаўцы
Казімір Камейша — Метрабудаўцы
Ён расце, падземны горад.
Я даўно яго прысніў.
Вось і станцыі-падземкі
Апрануліся ў граніт.
Чуеш, з грукатам сталёвым
Пад зямлёй імчыць вагон,
А за ім па рэйках рэха
Паняслося наўздагон.
Толькі ноччу на хвіліну
Колы дух перавядуць.
I другім напрамкам, новым,
Тут праходчыкі ідуць.
Дастаюць – за пядзяй пядзю –
Скамянелыя пласты,
Рассякаючы далёка
Змрок зляжалы і густы.
Новы дзень блакітным вокам
Углядаецца здаля.
Ён расце, падземны горад,
Ён жыве, падземны шлях!
Падобныя старонкі
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin