Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-усё-забыць-імгненна-і-а

Раіса Баравікова — Усё забыць – імгненна і адразу...

Усё забыць – імгненна і адразу.
– Дзень добры, асцярожна…

Там газон, –

і высмеяць заблытаную фразу,
падняць на смех не модны парасон.
Адвесці вочы ў гаманкім партэры,
між іншым, пры размове пазяхнуць,
прайсці –

на ўздых –

ад Вашае кватэры,

але на вокны так і не зірнуць…

Калі ж гарачым шалам успаміну
абдасць шыпшыны трапятлівай пах,
не важным стане, хто каго пакінуў,
з гаркотай ці з надзеяй на губах.
Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,
з завеі ці з дажджу ў будзённы час,
каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, –-
замоўчанае:
«Я КАХАЮ ВАС…»


Крыніца: Баравікова Р. Каханне: Кніга лірыкі / Маст. В. Тарасаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 174 с.

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-усё-забыць-імгненна-і-а.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki