творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-успамін-пра-цётку-яню
Раіса Баравікова — Успамін пра цётку Яню
Можа, кляў гаспадарку: гары яна гарам.
Можа, меў гостры зуб на суседа Кузьму.
І аднойчы, ускіпеўшы, яе ён ударыў,
і яна пакланілася нізка яму.
…І калі на вазок ён падсаджваў другую,
у яе на вачах, як купец на карму, –
адвярнуўся ад слоў: «Як жа я давякую?!»,
і яна пакланілася нізка яму.
А пасля лугавінай, нібы па кіліме,
да сялібы вяртаўся ён цераз зіму,
задыхаўся ад думкі: «А раптам не прыме?…».
І яна пакланілася нізка яму.
Падобныя старонкі
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-успамін-пра-цётку-яню.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin