Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-верш-да-дзяцей

Раіса Баравікова — Верш да дзяцей

Дзень распачаўся раніцай вясёлай.
Хутчэй у двор —да сонца і да траў…
I там запросім да сябе анёла,
ён дзесьці тут і ўсё нам дараваў.

У свеце, поўным д'ябальскае сілы,
што сее ў душах чорны цень жуды,
ён расхіне над намі свае крылы
і ў час ліхі затуліць ад бяды.

I застанецца з намі ранак гожы,
птушыны грай і полымнасць рабін,
і ў сэрцы будзе ліцца голас Божы:
шануй бацькоў,

не ўкрадзь

і не забі!

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki