творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
Раіса Баравікова — Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай...
Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай.
Мая душа —скарбонка пачуцця…
Дык што ж ты плачаш, юны мой астролаг,
што тэрміны кароткія ў быцця?
Хай цела —тлен…
Ад тлену не прыбудзе,
ды вырвецца калісь на волю дух!
I што з душы аддаць паспею людзям,
яно і ёсць быцця адвечны рух.
Падобныя старонкі
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin