творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-рамонкавы-бераг
Раіса Баравікова — Рамонкавы бераг
I сумна мне… Ў апошнія часы
Гарэза-Муза мною не абрана!
З трывогай адчуваю – на басы
Мяняю сваё тонкае сапрана.
А сэрца абяцала мне спяваць,
I мроі так вярэдзілі дачасна!..
Чужыя песні квеценню шумяць,
Чужая Ліра апязае шчасце!
Як неўпрыкметку сталасць абняла,
Не з вершам – з прозай сталі
пабрацімы!
У сэрцы песня выспела адна –
Рамонкавы бераг Радзімы!
Падобныя старонкі
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-рамонкавы-бераг.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin