творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-казаў-мудрэц
Раіса Баравікова — Казаў мудрэц...
Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
«Якія вочы мне дало каханне!»,
але… спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсе вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і… узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.
1984
Падобныя старонкі
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-казаў-мудрэц.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin