Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-з-за-саду-выглянуў-прам

Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень...

З-за саду выглянуў прамень
і скача па падушцы.
Ах, прыйдзе, прыйдзе ясны дзень
на радасць весялушцы!

А мне ні радасці, ні сну –
твой цень прыліпнуў калькай!
Мо ад таго іду ў вясну
я завадною лялькай.

Смяюся, плачу, шчабячу
на даўжыню завода…
I як пакутліва маўчу,
калі між намі згода.

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-з-за-саду-выглянуў-прам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki