Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-за-дзень-да-снежня

Раіса Баравікова — За дзень да снежня

Ужо на тры замкі закрыўся жмінда
і недзе перад ложкам ловіць моль,
а па садах згалелых ходзіць крыўда,
я чую — дрэвы скардзяцца на золь.

Слата, слата… а ў позірку чаканне,
бы феерверкам выбухне зіма…
Прымроіцца, як ясны дзень, каханне,
цьфу на яго! Яно заўжды чума.

Гартае свет турбот будзённых кнігу,
нямала ў ёй старонак для мяне,
і круціць лёс, нібы разводдзе крыгу,
не сплю…. Чакаю сонейка ў акне.

1987

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-за-дзень-да-снежня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki