творы:паўлюк-трус:паўлюк-трус-зіма
Паўлюк Трус — Зіма
Зіма… І золкія завеі…
Дарогі снегам замяло.
Таполі ў наквеці сівеюць.
І нікнуць бомы за сялом.
Як здані, белыя бярозы
Да болю журацца ў прастор.
На іх узорныя марозы
Чароўны выткалі узор.
Нямая бель… Гаі… Дубровы…
Маўчаць за возерам стагі,
Згубілі вербы каляровасць,
А там… снягі… снягі…
снягі…
Які прастор… Ў прасторы іней…
Я сам не ведаю, чаму
Люблю заснежныя раўніны
І беларускую зіму!
Зіма!.. Зіма!.. Ў палях туманы…
Нервова плачуць палазы.
Бялеюць сонныя паляны
Ў завеях дзікае красы.
Падобныя старонкі
творы/паўлюк-трус/паўлюк-трус-зіма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin