Ізноў сумую па буслах, Нібы па родным чалавеку. Іх восень ціха адвязла На рыжым чоўне дзесь да грэкаў, Ці мо ў Егіпет, ці куды, — Далей ад дрыжыкавай слоты. Стаяць манахамі сады У сутанах вымаклых за плотам