творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-трыялет-ты-сэрца-маё-ўсхваля
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...)
Ты сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
Нясмелай, цнатлівай красой
Ты сэрца маё ўсхвалявала.
Пасля тут іх будзе нямала
Цвісці на паляне лясной.
Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
1949
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-трыялет-ты-сэрца-маё-ўсхваля.1755963830.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin