Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-павыйдзіце-з-былінных-ку

Мікола Мятліцкі — Павыйдзіце з былінных курганоў...

Павыйдзіце з былінных курганоў,
Зямлі маёй былінныя героі.
Крылаты прывід смертаноснай зброі
Ваш сон зямны сягоння будзіць зноў.

Пачуўшы вашы раці за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.

I вы, хто спіць бясслаўна у зямлі
У спратах дзён аджытых, паўзабытых,
Сягоння абзавіцеся з нябыту —
Адкуль і хто вы?..
I на што ішлі…

Пачуўшы вашу згубу за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-павыйдзіце-з-былінных-ку.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki