Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-бяссмертнік

Мікола Мятліцкі — Бяссмертнік

Бяссмертнік, атручаны лекі твае.
Жыцця тут пагаслага мёртвая стынь.
А шчасце былое жаўцяна ўстае,
Мне дорыць і дорыць жывую святлынь.

О, колькі жадана ўвабрала яна
Дыхання каханай, і мрой, і цяпла.
І зараз пакутніца свету адна
Шчыруе над цветам душа, як пчала.

Не хоча, аслепшы ад слодычных мрой,
Збалелая, ўбачыць атручаны жах
І цешыцца ўяўна гуллівай ігрой,
Танцуючы танец на чорных крыжах.

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki