Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-яніха

Мікола Мятліцкі — Яніха

Аерам усланы падворак.
Вечар… Мігценне зорак…
І Яніха на падворку
З Богам вядзе гаворку.

Сёмуха!

У вышыванцы Яніха.
Дастала з матчынай скрыні.
Даўно ў вачах згасла раніца,
Сяброўкі даўно ў дамавіне.

«Селішча от уквеціла –
Бога прывеціла…

Жывое няхай не зводзіцца…«
Ікона у ручніку.
Ёй сама Багародзіца,
Здалося, дае руку.

Хрысціцца ў бліках святла:
«У божай ласцы жыла!»

Дагледжана ўсё, уходжана.
Далоні на стол ляглі.
І кажа ёй Матка Божая:
– Пабудзь на зямлі…

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki