творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-мые-вятрыста-хойнікі
Мікола Мятліцкі — Мые вятрыста Хойнікі...
Мые вятрыста Хойнікі
Весняя навальніца.
Аўтар «Палескай хронікі»,
Што Вам на зорах сніцца?
Ці ж не пяром агніста
Ў чорнай паднебнай шыры
Тое, што трызна сніцца,
Вы дапісаць рашылі?
Вечны і апантаны
Роздум пра жыцці, лёсы.
Гэта слязамі Ганны
Плачуць мае нябёсы.
Пройдуць грымоты міма? —
Сэрца спатольна хоча.
Гэта са злом Яўхіма
Гром за ракой грукоча.
Аўтар «Палескай хронікі»,
Што Вам на зорах сніцца?
Мые вятрыста Хойнікі
Подыхам навальніца.
Падобныя старонкі
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-мые-вятрыста-хойнікі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin