Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-пад-цымбалы

Максім Лужанін — Пад цымбалы

Кацярынка мая,
Нежурынка мая!
Калі ты мяне забыла,
Прыгадай салаўя!

Пахадзі над ракой
З камарынай талакой,
Калі месяц зойдзе ў хмару,
Памахай мне рукой.

1968

Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 3. Падарожныя нізкі; Вершы 1966-1973; Як нараджаўся новы свет; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-лужанін/максім-лужанін-пад-цымбалы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki