творы:максім-лужанін:максім-лужанін-смутная-радасць
Максім Лужанін — Смутная радасць
Ці доўга было гэта?
Можа, хвіліна,
Можа, паўвека, а можа, больш…
Але пакінула ты, дзяўчына,
Смутную радасць і светлы боль.
Радасць – і сёння з табой сустрэцца,
Боль – назаўсёды адчуць чужой…
I ўсё ж абзавецца дурное сэрца
I ва ўсіх салаўях запяе вясной.
Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.
Падобныя старонкі
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin