творы:максім-лужанін:максім-лужанін-дождж
Максім Лужанін — Дождж
Нечаканы, буйны, зразу,
Сек і ўпоперак і ўдоўж.
Па платах, па пералазах
Бег упарты, спорны дождж.
I рака дыхнула вольна
Паднялася, паплыла.
У дубоў па чорным голлі
Кроплі падалі з чала.
Заблішчала сіняй пражай
Маладая збажына.
Вось цяпер ніхто не скажа,
Што спазнілася вясна.
Падобныя старонкі
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-дождж.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin