Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-гарэцкі:максім-гарэцкі-максімава-зязюля

Максім Гарэцкі — Максімава зязюля

Пуста мне ў дарозе. Ні душы…
Лес і лес. Кедры, лісцвянкі, бярозы, малады параснік, кусты каля балот.
І не сказаць, каб усё гэта было вельмі пышна, густа ці наогул прыгожа. Звычайны лес, часам даволі рэдкі і нават дробны.
А галоўнае – нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуццё. І птушак не чуваць. Толькі зрэдку тарабаніць жаўна.
Вось я выходжу на большы прагал, зелянейшы ад бяроз на яго ўскрайках, – дзесьці далёка і неяк асабліва сумна закукавала сібірская зязюля.
– Ку-ку ! Ку-ку!
І мне ўспомніліся яго сумныя вершы:
Не кувай ты, шэрая зязюля!..
Ці прылятае яна, шэрая, там, у Крыме, пакукаваці яму?
І дзе будзе маё апошняе прытулішча?
Можа тут, у Сібіры, – як і яму, на далёкай чужыне?
І колькі, колькі нас, хадакоў і перасяленцаў, слухалі тут гэта сумнае кукаванне, прыгадваючы сабе бары мілае далёкае бацькаўшчыны?

Падобныя старонкі

творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-максімава-зязюля.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki