творы:максім-багдановіч:не-кувай-ты-шэрая-зязюля
Максім Багдановіч — Не кувай ты, шэрая зязюля...
Не кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажаш, што я жыці буду
Але лепш не гавары.
Бо не тое сведчыць маё сэрцэ,
Грудзі хворые мае;
Боль у іх мне душу агартае.
Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.
Падобныя старонкі
творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin