Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-зязюльчын-сынок

Эдуард Валасевіч — Зязюльчын сынок

Малінаўцы Зязюля яйка падлажыла
І паляцела ў белы свет –
Яе прастыў і след:
Дзяцей яна ніколі не расціла.
Малінаўкі ж ад рання да начы,
Як толькі вывелі маленькіх птушанятак,
Не могуць і хвілінкі адпачыць,
Лічынкі носяць, машкару, зярняты –
Патрэбна ж ненажэру пракарміць.
А ён адно крычыць:
– Галодны я! Галодны!
«Ну і дзіцё! – карміліца ўздыхае, –
Ніяк валляк свой не напхае.
Ды гэта ж прыкра і неверагодна!..»
…А выхаванец, як падрос,
«Братоў малочных» выкінуў з дупла,
Каб аднаму быць ля стала.
Паскардзіліся птахі на свой лёс,
Пагаравалі, але ўцешыліся тым,
Што хоць адзін сынок у іх застаўся:
Мо ў старасці апорай будзе ім?
Такі ж дзыбаты і гарласты ён удаўся.
Былі ж дарэмнымі іх спадзяванні:
Калі «сыночак» апярыўся,
Ён ад кармільцаў «фі-і-ць!» і… скрыўся.
І дзякуй не сказаў на развітанне.

Я ведаў аднаго Зязюльчына сынка,
Што не паслаў бацькам і пятака…

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-зязюльчын-сынок.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki