Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-рушымся-брацця-хутчэй

Максім Багдановіч — Рушымся, брацця, хутчэй...

Рушымся, брацця, хутчэй
Ў бой з жыццём пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыло жыць.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-рушымся-брацця-хутчэй.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki